Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

04.01.17

Канікулы: цікава, весела, пазнавальна

Канікулы: цікава, весела, пазнавальна

Актыўна адпачываюць  падчас зімовых канікулаў вучні 6-х і 7-х класаў. Стала традыцыйным ужо наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Майстар-класы і лекцыі, якія праводзяць для нашых вучняў супрацоўнікі музея, - гэта крыніца ведаў і натхнення.  Чарговыя заняткі "Свята зроку, слыху і дотыку" таксама не пакінулі нашых вучняў раўнадушнымі. Мы адказвалі на пытанні, знаёміліся з кацінамі, скульптурамі, музыкай. Мацюшкоў Яўгеній і Круглякоў Мікіта атрымалі прызы: білеты  на наведванне музея на дзве асобы кожны.

А вось Інфармацыйны цэнтр  па атамнай энергіі ў гарадзе  Мінску  наведалі ўпершыню і не пашкадавалі. Уразіла сучаснае абсталяванне  цэнтра: макеты, інтэрактыўныя гульні, мініэкспанаты. Фільм  "Атамны ледакольны флот" дапамог  даведацца пра гісторыю развіцця атамных ледаколаў, убачыць розныя віды ледаколаў на 3D-экране. Цікавымі былі і віктарыны, конкурсы, гульні на камп'ютарах. Пераможцы конкурсаў, вучні 7 "Б" класа Патапчук Кірыл і Маёраў Уладзімір, атрымалі прызы, а таксама ўсе ўдзельнікі атрымалі прыгожа аформленыя буклеты пра ледакольны флот па матывах фільма.  Ужо запланаваны новыя паходы ў цэнтр, каб паглядзець фільмы "Гарызонты атама" і "Усё ясна". А па дарозе дамоў мы яшчэ і фотаздымак на фоне "Белтэлерадыёкампаніі" зрабілі. Адпачывайце актыўна, здабываючы новыя веды, узбагачаючы свой інтэлект, каб і карысць была і настрой цудоўны панаваў.