Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

06.01.17

Цуды адбываюцца!

Цуды адбываюцца!

       Свята Божага Нараджэння – адно з самых светлых святаў. Яго з радасцю чакаюць і дзеці, і дарослыя. Гэты дзень атаясамляецца з чаканнем цудаў. А здзейсніць цуд можа кожны, хто захоча падарыць радасць іншым людзям. Вельмі патрэбная і важная акцыя "Цуды на Каляды» заклікае менавіта да гэтай высакароднай місіі. Па добрай шматгадовай трацыцыі далучылася да яе і Ждановіцкая сярэдняя школа.

      Актывісты БРПА і БРСМ падрыхтавалі і правялі навагоднія ранішнікі і вечарынкі для ўсіх школьнікаў, а пасля святочных мерапрыемстваў дзяцям-інвалідам, дзяцям, якія выхоўваюцца ў шматдзетных і малазабяспечаных сем’ях былі ўручаны салодкія падарункі, сабраныя ў межах акцыі “Нашы дзеці” напрацягу снежня. Уручалі падарункі Дзед Мароз і Снягурачка, што таксама парадавала хлопчыкаў і дзяўчынак, дапамагло стварыць атмасферу свята, паверыць у цуды. А той, хто дапамагаў гэтым цудам адбывацца, хто дарыў дзецям радасць і добры настрой, адчуў сябе па-сапраўднаму шчаслівым.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Ждановіцкая сярэдняя школа