Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

21.02.18

Конкурс “Спяваем па-беларуску”

Да Міжнароднага дня роднай мовывучні нашай школы прымеркавалі конкурс “Спяваем па-беларуску”. Мерапрыемства выклікала цікавасць не толькі ў спевакоў, але і ў гледачоў. Артысты рыхтавалі песні, наведвалі рэпетыцыі, хваляваліся, перажывалі. Усе ўдзельнікі спявалі прыгожа і натхнёна, няпроста было журы вызначыць пераможцаў. У выніку першае месца прысудзілі Яўгеніі Караткевіч, вучаніцы 7 “Б” класа, (песня “Завіруха”) і Злаце Шапялевіч, вучаніцы 6 “В” класа (песня “Зямля мая”). Другое месца падзялілі Анастасія Жук (5 “В” клас), Дзіяна Герко, Марына Віткоўская, Наталля Лосева вучні  6 “Г” класа, (песня “Беларусь мая”). Трэцяе месца журы прысудзіла вучням 5 “А” і 5 “Б” класаў.  Дар’я Каптур і Дамініка Бірыч бліскуча выканалі беларускую народную песню “Перапёлка”, а Ніка Баярчук, Павел Загінайла, Надзея Размоўка, Маргарыта Мельнічонак парадавалі слухачоў яшчэ адной беларускай народнай песняй “Купалінка”. У розных намінацыях былі адзначаны таксама выступленні вучняў 6-х класаў Ксеніі Сальва, Яна Зеневіча. А пасля конкурсу ўсе ўдзельнікі свята прынялі ўдзел у  караоке па-беларуску. Па дарозе дамоў многія напявалі беларускія песні. І гэта цудоўна!