Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

03.04.18

Музейныя канікулы

Вучні 7”А” і 7 “Б” класаў зноў не забылі падчас вясновых канікулаў наведаць музеі. Спачатку нас вітаў Літаратурны музей Янкі Купалы. Супрацоўнікі музея запрасілі на інтэрактыўную гульню “У пошуках папараць-кветкі”. Пытанні былі няпростыя, але ўсе ўдзельнікі годна вытрымалі выпрабаванне. Пераможцамі сталі Мільячэнка Дар’я і Буда Аліна, якія атрымалі галоўны прыз. Таксама здзівілі нас і галаграфічная выява Янкі Купалы, і свята Купалле, сярод якога мы апынуліся, і парашут, які можна было прымерыць кожнаму.

 

Цікава прайшоў час і ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.   Мы ўбачылі шмат цікавых рэчаў, сувеніраў. Даведаліся пра гісторыю сучаснай Беларусі, палітычнае, эканамічнае, навуковае, культурнае і спартыўнае жыццё нашай дзяржавы. Мы сапраўды змаглі далучыцца да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.