Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.10.2018

“Ад калыханкі да забаўлянкі”. Літаратурная вандроўка па Малой радзіме

У Ждановіцкай сярэдняй школе адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка, створанага пісьменнікамі Міншчыны “Ад калыханкі да забаўлянкі”. Падрыхтавала і правяла мерапрыемства Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якая прыйшла да дзяцей у вобразе Феі Краіны Сноў. Чараўніца запрасіла школьнікаў у віртуальнае падарожжа па Малой радзіме. Цягам вандроўкі дзеці пазнаёміліся з творамі літаратараў, якія жывуць на Міншчыне. Са сцэны ў выкананні лепшых школьных чытальнікаў гучалі вершы, вакальная група спявала песні, гледачы падчас інтэрактыўнай часткі разгадвалі загадкі, змешчаныя ў кнізе. Асаблівую атмасферу стварылі запрошаныя госці – выхаванцы Ратамскай дзіцячай школы мастацтваў. Юныя музыкі прадставілі свае лепшыя канцэртныя нумары.

Атрымалася не проста прэзентацыя цудоўнай кнігі для дзяцей, а сапраўднае літаратурна-музычнае свята.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

ДУА “Ждановіцкая СШ”