Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

16.10.2019

ІХ педагагічны марафон

Дзень работніка метадычнай службы ў межах ІХ педагагічнага марафона “Выхаванне сямейных каштоўнасцей: партнёрства сям’і, школы і грамадства” 10 кастрычніка 2019 года запрасіў творчых педагогаў Мінскага раёна на метадычны практыкум “Праект як сродак узаемадзеяння сям’і і школы” ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Ждановіцкая сярэдняя школа”. Гасцей сустрэла танцавальная група “Трыумф” з кампазіцыяй “Беларусь мая”.

Наумовіч Вольга Валер’еўна, загадчык метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама, прывітала ўдзельнікаў педагагічнага марафону.

Стрэчка Анатолій Паўлавіч, дырэктар установы адукацыі, пазнаёміў са зместам, формамі і метадамі арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсу ва ўстанове адукацыі, акрэсліў асноўныя накірункі дзейнасці педагагічнага калектыву па ўзаемадзеянні з сям’ёй і сацыяльнымі партнёрамі  праз рэалізацыю педагагічных праектаў.

Акуліч Вольга Вікенцьеўна, педагог-псіхолаг, правяла трэнінг “Матывацыйная гатоўнасць педагагічнага калектыву да інавацыйнай дзейнасці”. Удзельнікі атрымалі не толькі практычныя рэкамендацыі, але і цудоўны настрой на плённую працу.

Аб практычнай рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя  ўстановы адукацыі” расказала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Чашун Рэгіна Генадзьеўна. Было адзначана, што адзін з модуляў інавацыйнай мадэлі праекта накіраваны на ўзаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі вучняў і сацыяльнымі партнёрамі. У выступленні разглядаліся практычныя аспекты супрацоўніцтва з бацькамі і грамадскасцю праз выкарыстанне сучасных  адукацыйных тэхналогій. Слухачы маглі пазнаёміцца з напрацоўкамі першага года рэалізацыі праекта. Таксама ўдзельнікаў марафону запрасілі прыняць удзел у педагагічным квесце “Народныя промыслы”, які правялі настаўнікі Даніліна Марына Віктараўна, Манцівода Тамара Аляксееўна, Камарова Ганна Аляксандраўна.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Жук Вольга Алегаўна і Крукоўская Алена Валяр’янаўна правялі конкурс “Сучасныя гаспадынькі”.

 Прыемным падарункам для ўдзельнікаў марафону стала лялька “Маці”, якую кожны змог зрабіць сваімі рукамі падчас майстар-класа “Беларуская лялька”, які прапанавалі настаўнік працоўнага навучання Лапіна Вольга Пятроўна і настаўнік пачатковых класаў Несцяронак Ірына Аляксандраўна.

Наступным этапам мерапрыемства стала прадстаўленне вопыту па рэалізацыі педагагічнага праекта Мінскай вобласці “Павышэнне якасці карэкцыйна-педагагічнай работы праз арганізацыю ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі ў віртуальнай супольнасці” калектывам настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы”.

Матвіенка Наталля Ягораўна, сацыяльны педагог дзяржаўнай установы адукацыі “Заслаўская гімназія” расказала пра дзейнасць клуба “Канферэнцыя бацькоў”.

Аглобліна Таццяна Мікалаеўна, бібліятэкар дзяржаўнай установы адукацыі “Замастоцкая сярэдняя школа” пазнаёміла з дзейнасцю клуба для старшакласнікаў “”Прыступкі да сямейнага шчасця”.

Падчас падвядзення вынікаў Дня работніка метадычнай службы “Выхаванне сямейных каштоўнасцей: партнёрства сям’і, школы і грамадства” загадчык вучэбна-метадычным кабінетам Наумовіч Вольга Валер’еўна правяла інтэрактыўную гульню “Пажаданне” і прапанавала творча перапрацаваць ідэі, прапанаваныя ўдзельнікамі марафону.