Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.02.2016

Наш госць – Навум Гальпяровіч

Наш госць – Навум Гальпяровіч

Незвычайна пашанцавала вучням 10 “А” класа, бо яны змаглі сустрэцца з цікавым чалавекам. Навум Гальпяровіч, паэт, празаік, публіцыст, заслужаны журналіст, член праўлення Беларускага фонду культуры, ганаровы грамадзянін Наваполацка, галоўны дырэктар міжнароднага вяшчання Беларускага радыё, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, завітаў на сустрэчу, што адбылася ў памяшканні Ждановіцкай сельскай бібліятэкі.

Шчырая размова захапіла вучняў, якія цікавіліся, дзе знаходзіць паэт яркія, маляўнічыя вобразы для сваіх вершаў, якія сімвалы маюць важнае значэнне для паэта, які рамантычны вобраз найбольш блізкі, паэзіі ці публіцыстыцы аддае перавагу. Карыснымі былі для дзесяцікласнікаў разважанні пра тое, што павінен зрабіць кожны чалавек, каб беларуская мова гучала, каб беларускую гаворку часцей можна было пачуць, як выхоўваць маленькіх беларусаў.

Былі і нечаканыя пытанні: вучні цікавіліся, каму прачытаў Навум Якаўлевіч свой першы верш. Не разгубіўся наш госць і тады, калі папрасілі прачытаць верш на замежнай мове – прачытаў па-англійску, а потым яшчэ і пераклад зрабілі разам.

Гучалі і вершы ў выкананні аўтара, шчырыя, пяшчотныя, – пра родны край і пра нас, беларусаў.

Шчыра дзякуем за сустрэчу супрацоўнікам Ждановіцкай сельскай бібліятэкі.