Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2016

Нашы любімыя словы

Нашы любімыя словы

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага, быў заснаваны ў лістападзе 1999 года рашэннем Трыццатай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.  Да свята роднай мовы ў нашай школе прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, некаторыя з якіх адбыліся раней. Вучні нашай школы сустракаліся з паэтамі Навумам Гальпаровічам і Святланай Быкавай. А вось акцыі “Нашы любімыя словы” і “Перакладчыкі” прайшлі ў суботу напярэдадні свята. Актыўны ўдзел прынялі ў мерапрыемстве вучні 9 “Б” класа, якія змаглі стварыць святочны настрой для ўсіх, хто завітаў у школу суботнім ранкам. Арганізатары акцыі пастараліся паказаць, якая прыгожая наша мова, якія цудоўныя словы сустракаюцца, мілагучныя, гаваркія. Прыемна было бачыць усмешкі на тварах усіх, хто далучыўся да нашай акцыі.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне.  Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая імілагучная, песенная і паэтычная,  старажытная і сучасная.