Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.09.2015

Свята паэзіі

Свята паэзіі

Конкурс юных паэтаў “Зямля мая” адбыўся ў суботу ў Ждановіцкай сярэдняй школе. Вучні пятых класаў паспрабавалі свае сілы ў напісанні лірычных замалёвак і розных форм вершаў. Асабліва шмат было прадстаўлена сінквейнаў, якія дзеці вучыліся пісаць на ўроках беларускай літаратуры.

Захапіць вучняў прыгажосцю мастацкага слова і раскрыць мілагучнасць роднай мовы імкнецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рэгіна Генадзьеўна Чашун. Вынікі гэтай важнай справы можна было ацаніць на першым для пяцікласнікаў конкурсе паэтаў. Дваццаць удзельнікаў прадставілі свае першыя літаратурныя спробы.

Журы прыняло рашэнне ўзнагародзіць усіх удзельнікаў дыпломамі першай ступені, а з дапамогай розных намінацый адзначыць у творах кожнага юнага паэта свае асаблівасці.

Замацоўваць першыя поспехі і далей спасцігаць вершаскладанне вучні змогуць на занятках школьнага паэтычнага гуртка “Купалінка”, які пад кіраўніцтвам Рэгіны Генадзьеўны паспяхова працуе ў нашай школе ўжо дваццаць гадоў.

А нам застаецца пажадаць юным літаратарам поспехаў і чакаць запрашэння на наступныя паэтычныя святы.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Ждановіцкая сярэдняя школа