Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2017

Свята роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага пачаўся  з флэш-мобу “Любіш мову – падтрымай!”, падчас якога ўсім, хто заходзіў раніцай у школу, вучні 10 класа ўручалі папяровы васілёк. Практычна ўсе вучні і настаўнікі школы прымацавалі  на грудзі сімвалічную кветку і падтрымалі акцыю. А літаратурна-творчае аб’яднанне “Купалінка”  сустракала ўсіх гасцей з прапановай прыняць удзел у бліц-перакладзе “Я ведаю беларускія словы…” Зайсці ў клас можна было толькі  тым, хто змог перакласці словы, прапанаваныя арганізатарамі , з рускай мовы на беларускую.Вы ведаеце, як сказаць па-беларуску “крыжовник”, “изумруд”, “беседка”? Да гонару сказаць з такім нялёгкім заданнем годна спраўляліся не толькі настаўнікі, але і вучні малодшых класаў.

У фае першага паверха можна было разгледзець фотавыставы “Смачныя словы” і “Прыгожыя словы”. А на другім паверсе разгарнулася выстава “Любімыя вершы нашых настаўнікаў”, якую прапанавалі літаратурна-творчае аб’яднанне “Купалінка” і настаўнікі школы.  Кожны змог прачытаць вершы беларускіх паэтаў, якія вельмі падабаюцца настаўніку англійскай мовы, рускай мовы, матэматыкі , фізікі…

Вучні 11 “Б” класа правялі конкурс на лепшае агучванне па-беларуску мультфільма “Фіксікі”. Перамогу прысудзілі Патаповіч Вікторыі.

Вучні 6  класаў (таксама “купалінцы”) правялі рэкламную акцыю для вучняў 3-4 класаў і расказалі, як узнікла такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, а таксама правялі віктарыну “Беларуская скарбонка”. Творчую групу “ЛІМОН” прадстаўляла фатограф Юлія Рунец (10 клас).