Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

31.10.2017

Па старонках любімых казак

Вучні 3-4 класаў прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне “Беларуская казка”. Яны паказалі сваю кемлівасць і эрудыцыю ў конкурсах знаўцаў літаратурных і народных казак, прыказак і прымавак.  Школьнікі глыбей пазнаёміліся з творамі некаторых беларускіх аўтараў: М.Багдановіча, У.Дубоўкі, М.Танка, А.Якімовіча, Н.Мацяш.

Вучні ўзгадалі, што казкі дзеляцца на чарадзейныя, казкі пра жывёл, сацыянальна-бытавыя. Удзельнікам давялося добра пастарацца, каб сабраць словы ў прыказку і растлумачыць яе сэнс. Таксама было нялёгкае заданне для капітанаў каманд. Ім прапанавалася назваць як мага больш казак, дзе адным з герояў з’яўляецца Лісіца.

Кожная каманда праяўляла свае творчыя здольнасці ў конкурсах. Перамагла каманда “Чараўнікі”, якая аб’яднала вучняў 3-х класаў, а другое месца заняла каманда “Казачнікі”, якую склалі хлопчыкі і дзяўчынкі 4-х класаў.

 Удзел у віктарыне паспрыяў узмацненню цікавасці да казак на роднай мове. На канікулах будзе самы час перачытаць лепшыя з іх і пазнаёміцца з новымі творамі.

Мікіта Ярашэвіч, клуб юнага журналіста “ЛІМОН”