Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Екатерина Хадасевич-Лисовая

Знакамітыя выпускнікі. Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Працягвацца праца над праектам “Знакамітыя выпускнікі”. У яго межах адбылася чарговая сустрэча. Дарэчы, госця, якую запрасілі ў школу, у гэтай самай школе ў якасці педагога бывае кожны дзень, а тут давялося прадставіцца з іншага боку.

Кацярына Станіславаўна акрамя прафесіі настаўніка паспрабавала авалодаць прафесіяй пісьменніка. Па яе словах першыя літаратурныя спробы адбыліся ў нашай школе, калі даводзілася браць удзел у розных літаратурных конкурсах. Першы твор легенда “Цірэй і Эйра” быў апублікаваны ў часопісе “Першацвет” № 11, 1996г. Першая кніга для даросых раман “На взлете счастья” выйшаў у 2004-м годзе. Потым пабачылі свет кнігі для дзяцей “Падарожжы ў Чароўны лес” (“Мастацкая літаратура” 2008г.), “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка” (“Літаратура і мастацтва” 2012г.), “Казкі Сіняй падушкі” (“Звязда” 2013г.), “Код геніяльнасці” (“Харвест” 2014г.), “Казкі сівой даўніны” (“Звязда” 2014г.)

За кнігу “Касмічная адысея хлопчыка Стасіка” Кацярына атрымала дыплом ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2012 года” ў галіне дзіцячай літаратуры.

Таксама творы аўтара для розных чытацкіх аўдыторый увайшлі ў калектыўныя зборнікі: “Вальс пад журлівыми таполямі”, “У храме зямнога кахання”, “Самая чароўная кветка”, “Пакуль б’ецца сэрца”, “Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, “Залаты талер”, “Пакліч у госці сонца”, “Митины каникулы”, “Падарунак ад Дзеда Мароза”, “Самое счастливое Рождество”.

У 2006-м годзе Кацярына Хадасевіч-Лісавая стала членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Днямі Кацярына Станіславаўна правяла творчую сустрэчу з вучнямі 4-х класаў, якія таксама працуюць над калектыўнай творчай справай “Знакамітыя выпускнікі” і менавіта яе абралі для стварэння свайго праекту. Дзеці даведаліся як, калі і чаму яна стала літаратарам, пазнаёміліся з кнігамі аўтара і нават з некаторымі героямі, якія прыйшлі ў госці разам з ёй. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, што прататып галоўнага героя – сын пісьменніцы хлопчык Стасік, які вучыцца ў 4 “В” класе. Сама ж Кацярына з’явілася ў вобразе Феі, той самай, пра якую напісана ў яе кнігах. Падчас сустрэчы адбываліся сапраўдныя цуды…

Акрамя таго школьнікі слухалі вершы, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні і задавалі свае. Сустрэча атрымалася цікавай і вясёлай. Галоўным вынікам стала цікавасць дзяцей да творчасці Кацярыны, аб чым сведчыла тое, што яны ўзялі пачытаць кнігі ў бібліятэках (школьнай і сельскай) і ў аўтара, а таксама выказалі жаданне прачытаць некалькі казак на наступным уроку літаратурнага чытання.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”