Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

07.01.19

Калядная вандроўка

Зімовыя святы заўсёды напоўнены прыгодамі, цудамі, незвычайным чаканнем чараўніцтва і таямнічасцю. Нашы продкі нездарма надавалі зімовым святам асаблівую магічную сілу: верылі ў казку, варажылі, чакалі спаўнення жаданняў. Вучні 1 - 3 класаў адправіліся ў падарожжа ў горад Заслаўе і прынялі актыўны ўдзел у праграме «Калядны серпантын».

Спачатку яны пабывалі ў Дзіцячым музеі міфалогіі і лесу. Там дзеці трапілі ў сапраўдную казку, даведаліся пра міфы і легенды, якія складалі нашы продкі. У музеі яны ўбачылі Ваўкалака Вадзянога, Лесавіка, Дамавіка, сустрэлі сапраўдную Бабу Ягу.

Пачаткоўцы наведалі млын, дзе іх сустрэў Млынар. Ён распавёў аб рабоце млына. На ручных жорнах вучні паспрабавалі змалоць зерне. Нялёгка круціць жорны, але без мукі не спячэш ні хлеб, ні бліны. Магчымасць прымерыць на сябе ролю млынара дапамагла забыць пра дасягненні цывілізацыі і адправіцца ў мінулае .

У хаце завозніка хлопчыкаў і дзяўчынак сустрэлі з песнямі пад баян, пачаставалі духмянай гарачай гарбатай з блінамі. У госці прыйшлі калядоўшчыкі. Яны прывялі з сабой Казу і Мядзведзя. Дзеці слухалі калядныя песні, прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах, вучыліся танцаваць польку і кракавяк. На двары ля ёлкі вадзілі карагод з Казой і Мядзведзем. Танцавалі, спявалі і, вядома, загадвалі жаданні. Інтэрактыўная экскурсія была і цікавай, і вясёлай, і карыснай.