Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

22.02.19

Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага ў нашай школе пачаўся з усмешак і цудоўнага настрою. Флэш-моб “Скажы па-беларуску” ладзілі вучні 5-х і 8-х класаў. Усім, хто заходзіў у школу, былі прапанаваны малюнкі, якія трэба было назваць беларускімі словамі (агрэст, бэз, арэлі, альтанка, кубак, сподак…). Кожны таксама мог атрымаць і прымацаваць сабе выяву васілька – традыцыйны сімвал дня роднай мовы ў нашай школе. Усе запісвалі свае любімы беларускія словы на пялёстках рамонка.

Вучні 9-х і 10 класаў правялі конкурс “Загадкі-жарты з фразеалагізмамі”. Акцыю “Веру – не веру” прапанавалі вучні 11 класа. “У беларускай мове 43 гукі – верыш ці не?” Такія пытанні многіх прымусілі задумацца, аднак атрымалася таксама весела і цікава. Вучні 7-х класаў падрыхтавалі прэзентацыю “Міжнародны дзень роднай мовы: гісторыя і сучаснасць”. А 12 гадзіне пачаўся рэспубліканскі конкурс-гульня “Буслік-2019”. Кіраўнік ўстановы адукацыі А.П.Стрэчка пажадаў удзельнікам лёгкіх заданняў і поспехаў у конкурсе. Падчас урачыстай цырымоніі гучалі вершы Максіма Танка і Пімена Панчанкі ў выкананні вучняў 8 “Б” класа Міхаіла Загінайлы і Вікторыі Міцкевіч. А таксама ўдзельнікі конкурсу паслухалі сучасную беларускую песню ў выкананні вучаніцы 7 “В” класа Златы Шапялевіч. З цудоўным настроем накіраваліся ўсе выконваць заданні.

Але свята роднай мовы яшчэ не закончылася. Увесь тыдзень будзе прысвечаны беларускай мове, літаратуры і культуры. Старшакласнікі накіруюцца да вучняў пачатковых класаў з акцыяй “Збяры валізку”, прымуць удзел у конкурснай праграме “Спяваем па-беларуску” і конкурсе чытальнікаў. Таксама будзе магчымасць паглядзець мультфільмы, перакладзеныя на беларускую мову вучнямі нашай школы, і прачытаць любімыя вершы нашых настаўнікаў.