Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

07.03.19

Сустрэча з юбілярам

Беларускі паэт, намеснік рэдактара часопіса “Нёман”, лаўрэат прэміі “Залаты купідон” Уладзімір Мазго 5 сакавіка адзначыў 60-гадовы юбілей. А 6 сакавіка юбіляр завітаў на сустрэчу з пяцікласнікамі, якая адбылася ў памяшканні Ждановіцкай сельскай бібліятэкі. Аўтар паэтычных кніг «Пад спеў крыніц», «Вершаліна», «Марафон», «Анёл нябесны», «Калі спрачаюцца маланкі», «Суседзі па сусвеце», «Смехапад», «Прыгоды марахода», «Цуда-вуда», «Таямнічая планета» расказаў, што дапамагае ў жыцці і творчасці. Кожнаму хацелася задаць пытанне вядомаму беларускаму паэту, на якія той ахвотна адказваў. Вучні і супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі Уладзіміра Мінавіча з юбілеем і пажадалі творчых поспехаў і плёну. А пасля кожны мог набыць кнігу “Адвечныя скарбы Радзімы” і атрымаць аўтограф.