Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

15.02.20

Конкурс “Спяваем па-беларуску”

Чарговы дзень інавацыйнага праекта 15 лютага быў прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы і прысвячаўся беларускай песні.

Гучала беларуская мова, спеўная, меладычная, прыгожая, “святочная,з росных травак-былінак сабраная, медунічная і палынная”. Прымалі ўдзел у конкурсе вучні І – ХІ класаў, бацькі і настаўнікі. Гучалі песні аб роднай Беларусі, пра каханне, філасофскія і лірычныя, сумныя і жартоўныя, народныя і сучасныя, спявалі пад акампанемент і акапэльна.

Журы вызначыла пераможцаў у розных намінацыях.

Дыпломы І ступені і сімвал конкурсу “Скрыпічны васілёк” атрымалі вучаніцы 1 “В” класа Ганна Анісавец і Марыя Цыбіна за цудоўнае выкананне песні “Лявоніха” (сярод вучняў І – ІVкласаў) і вакальная група 7 “Б” класа з класным кіраўніком Надзеяй Васільеўнай Ярмолік і настаўнікам фізікі і інфарматыкі Мікалаем Леанідавічам Ганько за арыгінальнае выкананне песні “Полька беларуская”. 

Дыпломы ІІ ступені журы прысудзіла Мілане Загорскай (2 “Б” клас, песня “Дзяўчынка-беларуска”), Крысціне Ганчаровай і маме Марыне Казіміраўне Ганчаровай (6 “Б” клас, народная песня “Коцік”) і дуэту Сафія Цвердахлебава & Павел Падабед-Цэгалка (6 “В” клас, песня “Завіруха”).

Дыпломы ІІІ ступені дасталіся Аляксандры Зяньковіч (2“Б” клас, песня “Гэта Беларусь мая”) і Святлане Сяргеенка (5“В” клас, песня “Па-над белым пухам вішняў”).

Дыплом пераможцы ў намінацыі “Сучасная беларуская песня” атрымала Марыя Мельнік (2 “Г” клас, песня “Ветлівыя словы”), у намінацыі “Беларуская народная песня” – вакальная група 8-х класаў (песня “Чарнявая, бялявая…”). Лепшай вакальнай групай журы прызнала калектыў 9 Б” класа (песня “Саўка ды Грышка”). Журы таксама адзначыла дыпломамі арыгінальнае выкананне песні “Родны бусел” вучнямі 2 “В” класа. Прыз сімпатый гледачоў дастаўся вучням 7 “В” класа (песня “Маладая Беларусь”), а перамога ў намінацыі “Творчы пошук” Глебу Фурманаву і Лізавеце Касцічка (10 клас).

Пераможцам сярод бацькоў стала Алена Мікалаеўна Шумак, якая выканала песню “Беларусы мы”. У намінацыі “Педагагічны дэбют” узнагароду атрымалі Тамара Аляксееўна Манцівода, Ганна Аляксандраўна Камарова, Вольга Васільеўна Лагун.

Гэта было феерычнае свята. Да сустрэчы ў наступным годзе на нашым традыцыйным конкурсе “Спяваем па-беларуску”.