Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

22.02.20

Свята роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе пачаўся з традыцыйнага флэш-мобу “Нашы любімыя словы”. Кожнага, хто заходзіў у школу, сустракалі вучні 9 “Б” класа і прапаноўвалі назваць беларускімі словамі фотавыявы. Прыгожыя беларускія словы можна было таксама напісаць на імправізаваным плакаце. Усе, хто правільна называў беларускія словы, атрымалі ў падарунак эмблему з выявай васілька – сімвала свята роднай мовы ў нашай школе.

На працягу дня шасцікласнікі завіталі да вучняў 3 – 4 класаў з цікавай гульнёй “Залацінкі беларускай мовы”.

QR-квест “Свята роднай мовы” таксама прайшоў весела і пазнавальна. Удзельнікі гульні даведаліся, з якой нагоды і калі быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, якія помнікі мовам існуюць у свеце, якім літарам пастаўлены скульптуры. Вучні змаглі адначасова ўдасканаліць свае навыкі карыстання інтэрнэт-рэсурсамі і пераканацца, што беларуская мова шырока прадстаўлена ў інтэрнэт-прасторы.

У межах свята роднай мовы быў праведзены таксама конкурс “Спяваем па-беларуску” 15 лютага.