Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

24.02.24

“Спяваем па-беларуску”

У Ждановіцкай сярэдняй школе адбыўся традыцыйны конкурс “Спяваем па-беларуску”.

На сцэне выступілі вучні з першага па адзінаццаты клас, да іх далучыліся бацькі і настаўнікі. Атрымалася сапраўднае свята  беларускай песні і культуры. 

Пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі, гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад меладычнага гучання роднай мовы, цудоўных песень, любаваліся самабытнымі беларускімі строямі. 

Гран-пры конкурсу атрымалі вучні 1 “А” класа Аліса Крылова і Леў Якутаў, вучань 2 “А” класа Раман Федчанка і яго бабуля Наталля Пятроўна Рашэўская. Першае месца занялі: Ганна Гуцікава і Ярамір Шапялевіч з 6 “В” класа, Ангеліна Змушко з 11 класа і яе тата Алег Пятровіч Змушко. Дыплом другой ступені ў дзевяцікласніц Валерыі Орсі і Лізаветы Ягоравай. Дыломам пераможцаў узнагароджаны  Наталія Анатольеўна Ключнікава, мама вучня 6 класа Максіма Ключнікава, а таксама Ігар Валер’евіч Крайноў, кіраўнік школьнага аб’яднання “Гітара”.

Другая частка свята “Спяваем па-беларуску” адбудзецца 23 сакавіка. Запрашаем!