Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Вікторыя Сальва



Нарадзілася 10 лістапада 1999 года ў вёсцы Смалявічы. Займаецца каратэ-шатакан-до, і наогул, любіць спорт. Спявае пад караоке. Вышывае крыжыкам. Любіць прыроду, захапляецца мастацкім фота. Можа лёгка перадаць прыгажосць беларускай прыроды і словам і выявай. Марыць вучыцца на “9” і “10”.

 


Якое бывае неба?
 Аднойчы я падумала: якога колеру неба?
Яно бывае рознае. Калі ў мяне цудоўны настрой – яно жоўтае, калі ніякі – ружовае, а бывае і зусім жахліва-шэрае.
 Але ж колер неба не залежыць ад мяне. Траўка таксама падаецца зеляней, калі сонейка свеціць. А без сонейка яна не такая ўжо прыгожая, нават цьмяная. Свеціць сонейка – і неба блакітнае, знікае – і становіцца яно непрыгожым шэра-сінім…
 У душы кожнага чалавека таксама павінна свяціць сонейка. І тады будзе радасна глядзець нават на шэрае неба, і стане яно прывабным незалежна ад колеру

Восень
Восень наступіла –
Шэрая пара.
І лісцём пакрыла
Ўсю зямлю яна.
Апусціла лапкі
Елка на зямлю,
Холадна ёй стала…
Восень не люблю
 
Зімовая мелодыя
 Даўно ўжо сумавалі голыя дрэвы. Замярзалі паціху. Пашкадавалі іх белыя воблачкі: спусціліся яны на дрэвы, каб сагрэць іх. А тут і мароз-багацей сыпануў серабром – заблішчэлі галінкі, дыяментамі пералівацца сталі…
 Пачалі дрэвы хваліцца сваёй прыгажосцю. Ззяюць на сонцы, прыхарошваюцца. І не заўважылі, як пачалі плакаць. Пакаціліся слёзы па галінках, але не паспелі ўпасці - мароз прыхапіў, так і застылі чыстымі кроплямі-сасулькамі. Дакранешся да іх – і пачуеш музыку зімы.
 
Асенняя замалёўка
Лісце шамаціць пад нагамі… Іду павольна і думаю, што вельмі сумую без прыгожых летніх кветак, без зялёнай травы… Сумна. Але за гэты светлы смутак і люблю я восень.
Восень – гэта спелыя сонечныя яблыкі, сакавіты сіні вінаград, жоўтыя аксаміткі і стракатае лісце дрэў. А яшчэ я чамусьці люблю асеннія дажджы. Люблю, калі лісце прыліпае на халодным асфальце, калі падае апошні мокры лісток…
Я люблю восень!