Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Анастасія Пшонко

Анастасія Пшонко

Агрэст

Тонкія лісточкі выпусціў агрэст,

Дожджык першы злёгку іх памыў.

Прывітаў калючкамі вясны прыезд,

Тонкія лісточкі выпусціў агрэст.

  

Сёння дожджык па калючках біў,

Каб той кусцік найпрыгожшы быў.

Тонкія лісточкі выпусціў агрэст,

Дожджык першы злёгку іх памыў.