Квест “Залацінкі роднай мовы” захапіў, зацікавіў, падараваў цудоўны настрой і спартыўны азарт.
Маршрут распрацаваны настаўнікамі і вучнямі, якія наведваюцьфакультатыўныя заняткі «Вытокі слова», факультатыўныя заняткі па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”, “Гісторыя Беларусі”, заняткі па інтарэсах «Купалінка», «Літаратурнае краязнаўства», «Люстэрак», «Эрудыт».
Маршрутны ліст складаўся з шасці станцый, на кожнай з якіх неабходна было паказаць свае веды па мове, літаратуры і гісторыі. А мэтай было знайсці залацінкі – беларускія словы, якімі называюцца прадметы, з’явы, архітэктурныя помнікі, назвы прылад быту.
А пачыналася ўсё з выбару назвы каманды. Найбольш цікавыя назвы прыдумалі вучні 2 “А” класа – “Сунічкі”, 2 “В” – “Вясёлка”, 8 “А” – “Белавежская пушча”, прыгожа гучалі назвы і іншых каманд “Рамонак”, “Зубраня”…
Удзельнікі квесту ўспомнілі, як называюцца па-беларуску элементы адзення, як называліся розныя віды беларускага адзення ў ХІХ і пачатку ХХ стагоддзя. А вучні пачатковых класаў змаглі нават пашырыць веды, атрыманыя на факультатыўных занятках “Вытокі роднай мовы”.
У мінулае трапілі вучні і на станцыі “У музеі беларускага побыту”. Вельмі няпроста было правільна назваць прадметы сялянскага быту, якія можна ў наш час убачыць толькі ў музеі. Але вучні-кансультанты дапамагалі ўсім.
Таксама няпроста было і на станцыі “Архітэктурныя помнікі Беларусі”. Словы палац, сядзіба, помнік, абеліск, царква не выклікалі асаблівых цяжкасцей. Але як правільна гучыць поўная назва помніка? Напрыклад: Нясвіжскі палацава-замкавы комплекс.
“Літаратурны калейдаскоп” запрасіў каманды ў бібліятэку. А ў кабінеце інфарматыкі на станцыі “Інтэрактыўная мова” можна было паказаць свае веды ў перакладзе з рускай мовы на беларускую, папрацаваўшы на платформе “EFFOR.BY”.
Дыплом І ступені атрымалі каманды 2 “В” і 8 “Б” класаў, Дыплом ІІ ступені – 5 “В” класса, Дыплом ІІІ ступені 5 “А” і 5 “Б”, 2 “Б” класаў. Дыплом “Лепшы ў намінацыі “Назва каманды” атрымалі вучні 2 “А” і 8 “А” класаў. Адначасова каманды атрымалі новыя маршрутныя лісты па тэме “Безэквівалентная лексіка”, заданні якіх разлічаны на два тыдні. Поспехаў усім камандам!
разгарнуць » / « згарнуць