Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Дар’я Саланінка

Нарадзілася 13 жніўня 2000 года.  Любіць глядзець кінакамедыі, чытацьплаваць у басейне, вышываць крыжыкам майстраваць загадкавыя карціны з бісера. Аматар падарожжаў.  Пабывала ў Варонежы, Краснаярску, Маскве,  Севастопалі, 
Санкт-Пецярбургу, Алушце, Албене, Балчыку, Адлеры. Хоча пару годзікаў пажыць у Англіі  і зноў вярнуцца ў Беларусь.
Мая восень
Мая восень – гэта вальс стракатых лісточкаў з ветрам, залатыя сукенкі бярозак і барвовыя плашчы клёнаў.
Мая восень – гэта букеты жоўтых аксамітак, гэта астры і вяргіні за плотам.
Мая восень – гэта халодны дождж за акном і цеплыня ўтульнай хаты.
Мая восень – гэта клянова-бярозавы вальс пад музыку ярка-чырвоных асінак.
У маёй восені асаблівы настрой, незвычайны рытм, непаўторная рыфма.
У маёй восені багатае ўбранне, дарагія ўпрыгожанні. Яна ў мяне яшчэ і модніца, і гаспадыня старанная…
Мая восень…
 
Рамонкі
На лузе рамонкі цвітуць,
Смяюцца, пакуль не сарвуць.
Пакуль не паставяць у вазу,
На лузе рамонкі цвітуць.
Завянуць, панікнуць адразу –
Не стаўце рамонкі ў вазу.
На лузе рамонкі цвітуць,
Смяюцца, пакуль не сарвуць
 
  Да першага цяпла
 Люблю глядзець на вокны, калі па іх прайшоўся марозік. Глядзіш – і вырастаюць на шкле ружы, ліліі, сцежкі, елкі, казачныя палацы, феі… Дыяментамі пераліваецца аконны малюнак на сонцы. І звычайнае акно дорыць сапраўднае свята. Дзіўную казку можна прыдумаць, калі глядзіш на шэдэўры мароза-мастака. Сярэбранае – ноччу ў ззянні месяца, залатое - ўдзень на сонцы… Які багаты мароз! Толькі ненадоўга, да першага цяпла.
 
Надыход зімы
Апошні месяц восені мінуў,
Прыгожы лес даўно заснуў,
Паціху знік ўбор стары,
Зелень засталася толькі ў бары.
Вавёрка шышкі адбівае,
І ўсё ў дупло сваё хавае.
Бачу праз маё акно
Засыпалі сняжынкі ўсё.