Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Купалінка

Літаратурна-творчы гурток "Купалінка" 

 Творчасць - гэта пошук і адкрыццё асобасных і жыццёвых перспектыў

Н.Ф.Вішнякова

НАВІНЫ

Літаратурна-творчы гурток “Купалінка” заснаваны ў 1993 годзе. Некалькі дзясяткаў прыхільнікаў прыгожага пісьменства прайшло вучобу ў літаратурным гуртку за гэты час. Іх вершы друкавалісяў “Бярозцы”, “Вясёлцы”, “Раніцы, “Прысталіччы”, “Маладосці”, гучалі ў радыёперадачы “Першыя сцяжынкі”. 

Сябры “Купалінкі” любяць і шануюць родную мову, цікавяцца гісторыяй сваёй зямлі, захапляюцца яе краявідамі. Рамантыкі, фантазёры і летуценнікі, яны з вялікім задавальненнем адпраўляюцца ў падарожжы па роднай Беларусі. Пабывалі ў Міры, Нясвіжы, Навагрудку, Брэсце, Гальшанах, Полацку, у Камянцы, Ружанах, Косаве, Сынкавічах… Вельмі часта іх падарожныя назіранні становяцца радкамі новых твораў. 

 Мэта гуртка: развіццё творчых здольнасцей вучняў, заахвочванне іх да вершаскладання
Задачы: 
 - стварэнне ўмоў для раскрыцця творчай індывідуальнасці і развіцця таленту вучняў 
 - навучанне школьнікаў складанню вершаў розных жанраў, засваенне тэарэтычных ведаў, неабходных для гэтага 
 - паглыбленне ведаў па асновах вершаскладання 
 - выхаванне эстэтычнага і мастацкага густу, умення бачыць прыгожае
 - фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў, выхаванне любові да роднай зямлі, беларускага слова, гонару за беларускую літаратуру 
 Кіруе гуртком настаўнік беларускай мовы і літаратуры
 Рэгіна Генадзьеўна Чашун
 Альманахі:

Публікацыі ўдзельнікаў літаратурна-творчага аб’яднання “Купалінка”

раскрыть » / « свернуть