Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Инновационный проект 2018-2022

ІНАВАЦЫЙНЫ ПРАЕКТ
“Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння
і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”

Тэрмін рэалізацыі: 2018 – 2022 гады

Кіраўнік праекта - дырэктар установы адукацыі Стрэчка Анатолій Паўлавіч,  
тэл. 5095508, 5095504

Каардынатар праекта - Ждановіч Кацярына Аляксандраўна, намеснік кіраўніка ўстановы адукацыі па вучэбнай рабоце

Кансультанты:
Слесарава Іна Мікалаеўна, дацэнт кафедры сучасных методык і тэхналогій адукацыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
Пашковіч Таццяна Фадзееўна, метадыст вышэйшай катэгорыі ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”
Доўгаль Дзмітрый Аляксандравіч, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай мовы, намеснік дэкана факультэта пачатковай і музычнай адукацыі МДУ імя Аркадзя Куляшова


Мэта інавацыйнага праекта – фарміраванне і развіццё асобы вучня, гатовай “да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы” праз эвалюцыяніраванне этнакультурных традыцый у межах адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі.

Задачы інавацыйнага праекта:
1. Распрацаваць і рэалізаваць сістэму кіравання, якая забяспечвае ўключэнне педагогаў у працэс рэалізацыі інавацыйнага праекта шляхам авалодання этнакультурнымі тэхналогіямі, на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту.
2. Забяспечыць навукова-метадычнае суправаджэнне на ўсіх этапах рэалізацыі інавацыйнага праекта, якое садзейнічае самаадукацыі педагогаў сродкамі тэарэтычнага асэнсавання канцэптуальных асноў праекта і вызначэння кірунку індывідуальных педагагічных даследаванняў для фарміравання і развіцця інавацыйнага педагагічнага вопыту.
3. Стварыць сістэму метадычнай работы, якая забяспечвае прыняцце педагагічнымі работнікамі этнапедагогікі як сацыягуманітарнай каштоўнасці і эфектыўнага сродку ўзбагачэння зместу адукацыі, стварае ўмовы для авалодання педагогамі этнакультурнымі тэхналогіямі ў спалучэнні з сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі і садзейнічае індывідуальнаму, асобаснаму і прафесійнаму развіццю.
4. Узбагаціць і пашырыць адукацыйнае асяроддзе ўстановы адукацыі, закладваючы і развіваючы этнакультурныя традыцыі шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, праз спалучэнне культуры і педагагічных здабыткаў для фарміравання і развіцця вучня як захавальніка і носьбіта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.
5. Арганізаваць псіхолага-педагагічнае забеспячэнне інавацыйнага праекта, якое садзейнічае фарміраванню і развіццю этнакультурнай кампетэнцыі ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
6. Стварыць спрыяльныя ўмовы для працэсу фарміравання, прадстаўлення і трансляцыі педагогамі інавацыйнага педагагічнага вопыту ў галіне этнапедагогікі, распрацаваць метадычныя матэрыялы па ўкараненні яго ў масавую адукацыйную практыку.


Чакаемыя вынікі:
Сфарміраванасць у суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай компетэнтнасці, якая выяўляецца ў гатоўнасці да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.

Сфарміраванасць у педагогаў упраўленчай кампетэнцыі на аснове сучасных прынцыпаў менеджменту, якая забяспечвае ажыццяўленне самадукацыі ў галіне этнакультурнай педагогікі; фарміраванне, апісанне і прадстаўленне інавацыйнага педагагічнага вопыту; праяўленне ініцыятывы ў стварэнні і замацаванні традыцый установы адукацыі па ўкараненні этнакультурных тэхналогій у адукацыйны працэс; гатоўнасць да распрацоўкі планава-стратэгічных дакументаў, якія прызнаюць этнакультуру як сацыягуманітарную каштоўнасць, а этнапедагогіку як эфектыўны сродак ўзбагачэння зместу навучання і выхавання.

Змяненне формы і зместу работы аб’яднанняў па інтарэсах “Купалінка”, “Люстэрак”, “ЛІМОН”, “Бацік” з прыцягненнем большай колькасці навучэнцаў.
Стварэнне аб’яднанняў па інтарэсах шляхам падрымкі ініцыятыў вучняў, педагагічных работнікаў, законных прадстаўнікоў і сацыяльных партнёраў, якія садзейнічаюць фарміраванню і развіццю вучня як захавальніка і носьбiта нацыянальна-культурных каштоўнасцей.

 

КАЛЯНДАРНЫ ПЛАН ІНАВАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ НА 2021/2022 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

НАВІНЫ

ДЗЕНЬ ІНАВАЦЫЙНАГА ПРАЕКТА