Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Ганна Сухан

 
Дожджык
Я ўспамінаю дожджык:
Цёплы, чаканы, звонкі,
Добры такі, харошы.
Можа быць, нават крохкі:
Кропля ляціць – разаб’ецца.
Дожджык ніколі не плача,
А, быццам дзіця, смяецца.
Я ўспамінаю дожджык –
Кропельку шчасця з неба.
 
 
 
Сумная гісторыя
 Пачаўся дожджык. Мноства кропелек ляцела на зямлю. Адна з іх была асаблівая, летуценніца і фантазёрка. Яна падала і радавалася, што зямля , на якую яна спускаецца, такая прыгожая… Кропелька спадзявалася ўпасці ў лужыну: паплаваць крыху, расказаць іншым кропелькам, што яна бачыла… Так. Яна ўпала ў лужыну… і знікла назаўсёды. А разам з гэтай дзіўнай і загадкавай кропелькай зніклі і гісторыі, якія яна хацела расказаць…