Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Алег Грышэль

Алег Грышэль

Сімфонія вясны

Іду па вясновым лесе,

Слухаю спевы птушак,

Любуюся высокімі соснамі.

І раптам: белая сімфонія!

Я ніколі не бачыў столькі ландышаў.

Яны раскінуліся на ўсю паляну.

Белыя ландышы заспявалі сваю пяшчотную песню,

якая лёгкім водарам паплыла ў празрыстае неба.

Чулі яе ўсе: і звяры, і птушкі,

І дрэвы, якія нядаўна прачнуліся ад зімовага сну.

Чуў і я гэту музыку .

Здавалася, што ландышы ажываюць,

Бо іх водар – гэта сімфонія вясны.

Першы снег

Сняжок нарэшце выпаў першы,

І хочацца складаць мне вершы

Аб тым, як кружацца сняжынкі,

На возеры замерзлі льдзінкі,

Прыбраны елачкі прыгожа,

А пад пяньком зімуе вожык,

Як снегу радуюцца дзеці

На ўсім вялікім белым свеце.