Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Яўгеній Мацюшкоў

Яўгеній Мацюшкоў

Яўгеній Мацюшкоў нарадзіўсяў горадзе Мінску. Сур’ёзна займаецца веславаннем. Марыць стаць трэнерам.

Зімовы лес 

Лес зімою смела

Убор прымерыў белы,

Заяц растварыўся ў снезе

І нябачна ўгору лезе.

Цёплае ў леса паліто.

Апране яшчэ такое хто?

Гімн хлебу 

Хлеб прыгожы! Хлеб святочны!

Хлеб духмяны, залацісты!

Толькі з печы прамяністай

Хлеб прыгожы! Хлеб святочны!

 

Хлеб каштуюць  дзеці –

Ён смачней за ўсё на свеце!

Хлеб прыгожы! Хлеб святочны!

Хлеб духмяны, залацісты!

Ці будзе зіма?

Чакае снегу лес –

Ніяк не дачакаецца.

Аднак усё ж чакае, чакае снегу лес.

Глядзіш – зіма прайшла,

А снегу ўсё няма.

Чакае снегу лес –

Ніяк не дачакаецца. 

Пралескі

Звонкія пралескі

Зацвілі на ўзлеску,

Радуюць усіх,

Любяць людзі іх.

Звонкія пралескі

Зацвілі на ўзлеску,

Усміхаюцца вясне,

Каб прачнуліся ўсе.

Звонкія пралескі

Зацвілі на ўзлеску,

Паглядаюць на сасну,

Радуюць вясну.