Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.09.2018

Музей-дача Васіля Быкава

Вучні 8-х і 10 класаў 23 верасня здзейснілі цікавае падарожжа ў музей Васіля Быкава, які знаходзіцца ў Ждановічах на вуліцы Вінаграднай. Усяго шэсць пакояў, у якіх жыве цэлая эпоха. Нам пашчасціла пабачыць рукапісы і машынапісныя старонкі аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”. Мы пабывалі ў гаражы і даведаліся, што пісьменнік сам рамантаваў сваю машыну. Завіталі ў пакой, дзе працаваў гаспадар дома, і даведаліся, што пісаць на дачы ён не любіў. Пабачылі таксама і малюнкі Васіля Быкава. Машынка, на якой друкаваліся лісты, кнігі, часопісы, фарбы… У двары прыветна пазірала на нас альтанка, абкружаная бярозамі, агрэстам, барбарысам.

Экскурсія была цікавая і карысная. А наперадзе тыдзень разважанняў і магчымасць выказаць свае эмоцыі ў выглядзе эсэ, замалёвак, апавяданняў. Вялікі дзякуй гаспадыні дачы і экскурсаводу за незабыўныя хвіліны ў доме Васіля Быкава!