Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.11.2018

Канікулы: цікава і карысна

Канікулы – гэта час, калі можна не толькі адпачываць, але і падарожнічаць па роднай Беларусі. Вучні 5-х і 6-х класаў так і зрабілі. Яны адправіліся ў горад Жодзіна. Экскурсія на прадпрыемства “БелАЗ” прынесла мноства эмоцый. Цікавую інфармацыю атрымалі вучні пра гісторыю ўзнікнення завода, убачылі макеты машын, якія выпускаюцца тут падчас кароткай экскурсіі. А таксама была магчымасць пераканацца, што беларуская прадукцыя карыстаецца вялікай папулярнасцю за межамі нашай краіны і экспартуецца больш як у 70 краін свету. Але асаблівыя эмоцыі выклікала магчымасць падняцца на машыну, якая памерам з трохпавярховы дом. Уражанні былі незабыўныя. Фотаздымкі атрымаліся найцудоўнейшыя.

Але фотасесія не закончылася на “БелАЗе”, бо жыхары горада Жодзіна вельмі незвычайна ўпрыгожылі свой горад. Менавіта тут знаходзяцца алея ліхтароў і алея лавачак. Хто б не зрабіў фотаздымак пад ліхтаром за швейнай машынкай? Кожнае прадпрыемства Жодзіна прымала ўдзел у конкурсе на лепшую лавачку або лепшы ліхтар.

Курган Славы таксама наведалі пяцікласнікі і шасцікласнікі на асенніх канікулах. Даведаліся, як узнік гэты помнік і што сімвалізуе. Вучні ўшанавалі памяць нашых продкаў, якія мужна змагаліся ў часы Вялікай Айчыннай вайны і вызвалялі Беларусь. На канікулах можна бавіць час і цікава, і карысна.