Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.01.2019

Калядкі ў нашай школе

Спрадвеку на Беларусі на працягу зімовых святак калядоўшчыкі з песнямі і віншаваннямі абыходзілі ўсе двары ў вёсцы. Гэты звычай падтрымалі і ў нашай школе. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Алены Валяр’янаўны Крукоўскай і Вольгі Алегаўны Жук вучні 6 – 7 класаў зладзілі цудоўныя калядныя выступленні.

Падрыхтавацца да свята было няпроста: вывучалі гісторыю калядавання, шукалі і развучвалі калядныя песні, пісалі сцэнарый, падбіралі касцюмы.У кожнага была свая важная роля.

У класы завіталі Каза, Мядзведзь, Конь, цыганы і проста вясёлыя калядоўшчыкі.За сваё выступленне самадзейныя артысты атрымлівалі цукеркі. Разам  з гледачамі калядоўшчыкі танчылі, спявалі, загадвалі прысутным загадкі.Выступленні прайшлі весела і ярка, падарылі выдатны настрой як гледачам, так і самім артыстам.

ФОТА