Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.01.2019

Экскурсія ў музей мініяцюр “Краіна Міні”

Мініяцюрныя Нясвіжскі палац і Брэсцкая крэпасць, Мірскі і Лідскі замкі, храмы – наша архітэктурная спадчына ў музеі мініяцюр “Краіна Міні”. Вучні 5-х класаў наведалі незвычайны музей, дзе адразу можна было ўбачыць самыя вядомыя архітэктурныя помнікі Беларусі. Уражваюць макеты, аформленыя па-сучаснаму, з падсветкай і іншымі тэхнічнымі вынаходніцтвамі. Асабліва зацікавіла пяцікласнікаў магчымасць здзейсніць віртуальнае падарожжа, “пахадзіць” вакол збудаванняў, паглядзець на іх з розных бакоў. Прыемным бонусам былі падарункі падчас майстар-класа і фотазона, аформленая ў выглядзе аўтэнтычнай беларускай хаты, запоўненай прадметамі народнага быту мінулых стагоддзяў. Знаёмства з Беларуссю прадоўжыцца, але ўжо падчас рэальнай экскурсіі. Вучні 5-х класаў ведаюць, куды адправяцца ў сваю чарговую вандроўку.