Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.01.2019

QR-квест “Калядная зорка”

Каляды – народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Але што мы ведаем пра адзін з самых містычных звычаяў нашых продкаў? Хто такія калядоўнікі? Што сімвалізавалі Каза, Мядзведзь, Бусел? Якія стравы гатавалі нашы продкі для каляднай вячэры? Якія песні спявалі, калядуючы, і якія пажаданні рыхтавалі для гаспадароў?

У дзень інфармацыйнага праекта вучняў нашай школы чакалі новыя прыгоды падчас QR-квеста “Калядная зорка”. Кожны клас атрымаў маршрутны ліст, згодна з якім неабходна было прайсці шэсць станцый: Гісторыя ўзнікнення свята, Калядныя песні, Калядныя персанажы, Калядныя стравы, Калядная магія, Калядны дайджэст. Адказы на пытанні, прапанаваныя для квеста, можна было знайсці з дапамогай QR-кодаў. Праўда, QR-код трэба было спачатку адшукаць, разгадаўшы загадкі. Вучні ўспомнілі назвы некаторых прадметаў, звязаных з побытам нашых продкаў (прас, маслабойка, пранік…) і іх прызначэнне.. Праверыць, наколькі прадуктыўным быў удзел уQR-квесце, можна былона апошняй станцыі ў кабінеце інфарматыкі, выканаўшы тэставае заданне. Найлепшы вынік паказалі вучні каманды “Знічкі” (4 “В” клас), якія набралі 10 балаў (96, 1 %). Каманды “Буслік” (3 “Б” клас) і “Каляда” (6 “В”) набралі па 9 балаў (91,3% і 88,8%). Па 8 балаў набралі каманды “Смарагдавыя цмокі” (7 “В”клас) і “Зюзі” (3 “Г” клас). Большасць каманд выканалі заданні на 7 балаў.

QR-квест “Калядная зорка” дапамог нам зразумець, што нашы продкі жылі мудра, шанавалі свае звычаі, умелі весяліцца.