Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.12.2019

Тэматычны рэспубліканскі семінар “Кластарная мадэль кіравання як сродак павышэння эфектыўнасці і прадуктыўнасці інавацыі”

Тэматычны рэспубліканскі семінар “Кластарная мадэль кіравання як сродак павышэння эфектыўнасці і прадуктыўнасці інавацыі” прайшоў 4 снежня 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Ждановіцкая сярэдняя школа” з мэтай фарміравання ўпраўленчай кампетэнтнасці кіраўнікоў устаноў адукацыі па ўкараненні кластарнай мадэлі кіравання інавацыяй у межах сеткавага ўзаемадзеяння, арганізаваны Таццянай Фадзееўнай Пашковіч, намеснікам начальніка цэнтра развіццёвых педагагічных тэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”. Удзельнікамі семінара сталі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, якія працуюць над рэалізацыяй інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

Удзельнікаў семінара сустрэла танцавальная студыя “Трыумф”, якая працуе пад кіраўніцтвам педагога дадатковай адукацыі Левічавай Таццяны Алегаўны.

Стрэчка Анатолій Паўлавіч, дырэктар школы, прывітаў гасцей і выступіў з прэзентацыяй дзейнасці ўстановы адукацыі “Ждановіцкая сярэдняя школа”, а таксама прэзентаваў завочную экскурсію па аграгарадку Ждановічы, створаную вучаніцай 9 класа Вікторыяй Дарожка.

Прэзентацыю вопыту першага года рэалізацыі інавацыйнага праекта прадставілі каардынатар інавацыйнага праекта, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кацярына Аляксандраўна Ждановіч і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рэгіна Генадзьеўна Чашун.

Майстар-класы для ўдзельнікаў семінара правялі педагог-псіхолаг Вольга Вікенцьеўна Акуліч “Пераадоленне псіхалагічных бар’ераў у інавацыйнай дзейнасці педагогаў” і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рэгіна Генадзьеўна Чашун “Вершаскладанне як сродак папулярызацыі беларускай мовы”.

Удзельнікі інавацыйнага праекта Даніліна Марына Віктараўна, Жук Вольга Алегаўна, Камарова Ганна Аляксандраўна, Крукоўская Алена Валяр’янаўна, Манцівода Тамара Аляксееўна, Несцяронак Ірына Аляксандраўна прапанавалі кіраўнікам устаноў адукацыі прыняць удзел у QR-квесце “Калядная зорка”.

Падчас абмеркавання выступілі кіраўнікі ўстаноў адукыацыі: Чычкан Яўгеній Мікалаевіч (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Жухавіцкая сярэдняя школа”Карэліцкі раён), Паплёўка Уладзімір Антонавіч (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа” Лагойскага раёна), Дравіца Рэгіна Іванаўна (дзяржаўная ўстанова адукацыі “Азёркаўская сярэдняя школа”), Блашко Марыя Юльянаўна (дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Радунскі раённы цэнтр турызму, краязнаўства і экалогіі” Воранаўскі раён).

Вынікі семінара падвяла куратар праекта, намеснік начальніка цэнтра развіццёвых педагагічных тэхналогій ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” Таццяна Фадзееўна Пашковіч, якая прапанавала рэалізаваць кластарную мадэль кіравання як сродак павышэння эфектыўнасці і прадуктыўнасці інавацыі ў межах сеткавага ўзаемадзеяння ўдзельнікаў праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.

ФОТА