Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.03.2020

Масленіца. Сустракаем вясну

У суботу ў нашай школе адбыліся святочныя вячоркі, прымеркаваныя да свята Масленіцы. Незвычайны фармат спадабаўся гасцям мерапрыемства, якое ладзілася ў межах інавацыйнага праекта. Чатыры творчыя блокі свята далі магчымасць праявіць свае таленты нашым юным спевакам, музыкам, паэтам і дызайнерам. Упрыгажэннем праграмы стала моднае дэфіле “Васільковая фантазія”. Сапраўды, крэатыўныя ідэі строяў не мелі межаў! З дапамогай бацькоў былі створаны незвычайныя і вельмі прыгожыя вобразы.

Удзельнікі гуртка “Купалінка” падарылі гледачам свае вершы, музыкі дадалі святочнасці, іграючы на розных інструментах, спевакі гукалі вясну песнямі.

З цудоўным вясновым настроем вучні, настаўнікі і бацькі пакідалі залу.

ФОТА