У Ждановіцкай сярэдняй школе адбыўся традыцыйны конкурс “Спяваем па-беларуску”.
На сцэне выступілі вучні з першага па адзінаццаты клас, да іх далучыліся бацькі і настаўнікі. Атрымалася сапраўднае свята беларускай песні і культуры.
Пераможцамі сталі ўсе ўдзельнікі, гледачы атрымалі сапраўдную асалоду ад меладычнага гучання роднай мовы, цудоўных песень, любаваліся самабытнымі беларускімі строямі.
Гран-пры конкурсу атрымалі вучні 1 “А” класа Аліса Крылова і Леў Якутаў, вучань 2 “А” класа Раман Федчанка і яго бабуля Наталля Пятроўна Рашэўская. Першае месца занялі: Ганна Гуцікава і Ярамір Шапялевіч з 6 “В” класа, Ангеліна Змушко з 11 класа і яе тата Алег Пятровіч Змушко. Дыплом другой ступені ў дзевяцікласніц Валерыі Орсі і Лізаветы Ягоравай. Дыломам пераможцаў узнагароджаны Наталія Анатольеўна Ключнікава, мама вучня 6 класа Максіма Ключнікава, а таксама Ігар Валер’евіч Крайноў, кіраўнік школьнага аб’яднання “Гітара”.
Другая частка свята “Спяваем па-беларуску” адбудзецца 23 сакавіка. Запрашаем!