|
Нарадзілася 14 лістапада 1999 года ў вёсцы Ждановічы. Сур’ёзны чалавек. Не любіць чытаць, але марыць, каб яе творы чыталі ўсе. Захапляецца камп’ютарнымі гульнямі, доўга глядзіць тэлевізар. Яшчэ не ведае, кім хоча стаць, але марыць быць шчаслівай.
|
Белыя фіялкі
У хаце маёй цеплыня. Белыя фіялкі-прыгажуні красуюць на акне. А за акном марозным снежныя фіялкі ляжаць на зямлі. Мае кветачкі - жывыя кволыя, патрабуюць догляду і цеплыні. А там, за акном, - штучныя, падробныя і халодныя, але такія ж далікатныя і кволыя. А яшчэ яны свецяцца, блішчаць на сонейку. Любуюся белымі фіялкамі – і цёпла, радасна на душы. Гляжу на белы снег – і пералятаю ў зачарованы сон, у дзіўную казку.