Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Паліна Еўлашэўская

 

Нарадзілася 01 кастрычніка 1999 года ў Мінску. Займаецца бісерапляценнем, любіць плаваць. Чытае раманы пра каханне. Вельмі сціплая дзяўчынка. Падарожнічае па цёплых краінах, у захапленні ад Егіпта. З цікавасцю назірае за скатам. Хоча стаць мадэльерам. У паэзіі выяўляе свае мары і фантазіі. 
Каляровым вальсам восень
Басанож плыве над намі.
Вабіць жоўтымі лістамі,
Вальсам каляровым восень.
Мараць кветкі туманамі,
Зачаруе восень снамі…
Каляровым вальсам восень
Басанож плыве над намі
 
 
Мастачка
Намаляваць хацела я
Букет цудоўных кветак.
Ёсць фарба розная:
І сіняя, і жоўтая…
Вяргіні будуць залатыя,
Васількі …
На вокны паглядзела я:
Мароз- мастак хітрэйшы.
Хоць фарба толькі белая –
Малюнак прыгажэйшы.

Слядочкі
Дзіўны зімні вечар.
Ужо не чуцен вецер.
Пушысты падае сняжок.
І на дарожцы ланцужок
Дзіцячых ног бяжыць,
А снег на іх ляціць…

Кветкі
Водар дзіўных лілій
Над зямлёй плыве.
Вока радуе прыгожы
Белы колер у траве.
Васілёк жыве ў згодзе
З сінім небам і з сабой,
Што прывабней у прыродзе,
Што яшчэ мілей?