Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Дар’я Жартун

 Нарадзілася 10 верасня 1998 годаў вёсцы Ждановічы.Чытае вялікія тоўстыя раманыпра неверагодныя прыыгодыі фантастычныя гісторыі.Любіць вучыцца,у школу ідзе з радасным настроем.Шчаслівая ў любую пару года.Можа залезці на высокае дрэва,з задавальненнем гушкаецца на арэляхі любуецца прыгожымі кветкамі.Мае шмат сяброў.Нават не здагадвалася,што ўмее пісаць вершы,але наведала гурток “Купалінка” і …

 

Пра ружу
 Сярод сакавітай зялёнай травы зацвіла ружа. Яна таксама была зялёнага колеру, а расла ружа каля рэчкі, дзе кожны вечар палымнеў закат. Вечаровае сонца асвятляла яе пялёсткі. Аднойчы ружа паскардзілася, што яе нябачна зусім у траве. І добрае сонейка пачало цэлымі днямі заглядацца на кветку. Нечакана ружа, сагрэтая сонечным святлом, пажаўцела. Потым паружавела. Пачырванела нарэшце. Кветка дзякавала сонцу і прыгажэла ад шчасця. А неяк ноччу выпала раса, і на пялёстках нашай ружы з’явіліся кропелькі, у якіх адбіваецца ўвесь сусвет. Цяпер ружа можа любавацца і наваколлем, і сабою…
 
Вясёлая восень
Сыпле золатам лістоў
Гонкая бярозка,
Чырванее між кустоў
Кляновая палоска.
І рабіны гронка
Засыпаецца лістамі…
Апранае лес ўбор.
Хутка ягадак не стане.
 
Узоры
 Я прачнулася рана. Ранак свяціўся беллю. Серабром акно ўсё ззяла. Белыя карункі спляліся белымі ўзорамі. Гэта мой домік. А побач - лес. А там вавёрка нясе мне арэшкі. А вось сапраўдная казка: фея рассыпае шчаслівыя зоркі на ўсё шкло. Хто ж так размаляваў маё акно?
 
Вясна
Гаспадарыць вясна на зямлі:
На бярозках спяваюць шпакі,
Па дарозе бягуць ручайкі…
Гаспадарыць вясна на зямлі.

Ззяюць коцікі жоўтай вярбы,
Іпралескіўжозацвілі….
Гаспадарыць вясна на зямлі.
На бярозках спяваюць шпакі…