Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Паліна Несцяронак


Нарадзілася 28 лютага 2000 г. 
Любіць маляваць, ляпіць з гліны, валяць, захапляецца бісерапляценнем. 
Катаецца на роліках і веласіпедзе, любіць чытаць часопісы, 
вучыцца і гуляць з сябрамі.
Шчаслівы вецер
Маё акно адкрылі
Ветрыкі жывыя.
Зашумелі між сабой
Яны нябачнаю красой.
За акенцам нібы
Шамацелі нівы
Гэты ветрык гаразлівы,
Мабыць, быў шчаслівы.


Мары сняжынкі

Маленькая сняжынка
Ляціць, ляціць, ляціць…
Маленькая сняжынка
Маўчыць, маўчыць, маўчыць…
Маленькая сняжынка
Не ведае, чаму,
Як лёгкая пушынка,
Яна вярнулася ў зіму.
А марыла сняжынка
Пра лета і вясну,
Дзе тонкая травінка
Глядзіцца ў ваду,
Дзе пахне васілёчкам,..
Не ведала, відаць:
Сярэбраным званочкам
На сонцы будзе ззяць.
Маленькая сняжынка
Ляціць, ляціць, ляціць…
Маленькая сняжынка
Маўчыць, маўчыць, маўчыць…