Нарадзілася 18 лютага 2000 годаў горадзе Мінску.Любіць смачна гатавацьі смачна паесці,захапляецца вышываннем,у вольны час рашае галаваломкі (судоку).Творчыя здольнасці адшукала ў сабе нядаўна,але ўжо заявіла пра сябеяк асобу таленавітую.
|
|
Асенні сум
Бярозка трымае апошні лісток,
Не адпускае на волю знарок.
Расстацца ёй шкода з уборам сваім –
Мы ж часта на золата гэта глядзім.
Хацела б бярозка і ўзімку прыгожай
У лесе стаяць. Ды толькі не можа:
Лісточкі ляцяць і ляцяць.
На дол, на сцяжынку, на гаць.
Хацела б пабегчы туды, дзе вясна.
Не пусціць карэнне. Сумуе яна…
Зіма
Вось ізноў прыйшла зіма,
Весялей яе няма:
Канькі, лыжы, санак бег…
Чуецца ўсюды смех.
Шчокі нам мароз шчыпаў,
Але ў хаткі не прагнаў.
І ляцім на саначках з гары –
Вецер нас цалуе ў двары.
Зімовы вечар
Гляджу ў акно і думаю: вось бы ў казку трапіць. У тую, што за акном. Шэрань блішчыць на галінках дрэў, пераліваецца пад ліхтарамі, іскрыцца каляровым салютам. Прыгожа! Мароз такі моцны, што паветра звініць самымі высокімі нотамі. Ад гэтай музыкі нават зоркі пачынаюць спяваць калыханку. Яны ўжо зусім замерзлі, бедненькія… Прыгожая казка, але халодная… Марыць жа лепш у цёплай кватэры, пазіраючы на вечаровую казку зімы праз акно. Мне цёпла і ўтульна. На падаконніку засынае мой коцік Барсік, ціха мурлыкаючы. Ён таксама любіць глядзець ў акно…
Ружа
Каралева кветак нечакана зацвіла. Чаму нечакана? Ды позна ўжо.
Пяшчотныя пялёсткі, тонкая сцяблінка. Чароўная восень, відаць, вырашыла пажартаваць з прыгажуні-кветкі. Не падумала толькі, як сумна ружы адной цвісці. Сум гэты таксама восень падаравала. Ды і трывожна беднай кветачцы: а раптам мароз ударыць. Загіне тады прыгажосць раней часу…
Усе яе сяброўкі ўжо даўно скінулі свае ружовыя пялёсткі, а яна радуецца асенняму цяплу, такому ненадзейнаму, падманліваму… Радуецца сама і шчодра дорыць прыгажосць сваю людзям. І хто здагадаецца, якая ў яе трывога, калі кветка так міла цешыць наш погляд.