Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Вікторыя Патаповіч


Нарадзілася 15 лютага 2000 года ў вёсцы Выганічы. Захапляецца маляваннем і вышываннем, але не любіць шыць. Марыць пра паездку ў Лацінскую Амерыку. Любіць, каб было чыста і ўтульна ў хаце, глядзець тэлевізар і чытаць кароценькія апавяданні. Паэзіяй зацікавілася ў васьмігадовым узросце, піша пра родныя краявіды, пра свае мары і нашу Беларусь.
Асенняе жыццё
Асенняе жыццё – пакута і нуда.
Асенняе жыццё – джазлівая бяда.
Калее жоўты мокры ліст –
І ён ніколі не станцуе твіст.
Бярозка сыпле золатам лістоў
На мокрыя ствалы пустых кустоў,
На дрэвы ліпкія, пажухлую траву…
І я паволі-мімаволі па гэтых лісціках іду
Чырвоная рабінка
Чырвоная рабінка
Зноў стукае ў акно.
Яе прыгожая галінка
Вітае нас даўно.
Мне сумна не бывае
З рабінкаю маёй.
Яна мяне чакае –
І я спяшаюся дамоў.
 
Зіма
Закруціла завіруха,
Замяла сады!
Будзе снегу многа –
Свята дзетвары.
Ладзім барыкады,
Снежныя барты,
А яшчэ са снегу
Робім замкі мы.
Замкі для забавы,
Снежак дружны бой.
Нам гуляць цікава
Снежнаю зімой