Нарадзілася 16 лістапада 1999 года. Крысціна любіць спяваць, танцаваць, слухаць музыку, маляваць. З задавальненнем гуляе са сваім малодшым брацікам, вельмі любіць маму. Фантазёрка, летуценніца, проста слаўная дзяўчынка. Вучыцца ў 5 “Б” класе. Піша вершы пра любімыя краявіды, пра восень і зіму, пра шчасце і радасць у жыцці, аддае перавагу кароткім вершаваным формам.
|
|
Бярозка, бярозка,
Прыгожыя валоскі,
Бела-чорная спадніца, -
Побач - звонкая крыніца.
Бярозка, бярозка,
На галінках слёзкі.
Да вады схілілася,
Лісцікі памыліся
Рабінка, рабінка,
Па табе цячэ расінка,
Ягадкі твае змывае,
Халадком ласкае.
Сонейка прыгрэе,
Быццам мама пажалее.
Стаю я на полі
Вялікім, вялікім.
Не ведаю, хто я
У свеце тым дзікім.
Мне сумна і страшна,
Нідзе не схавацца.
…А людзям жа важна
За сябра трымацца.
Іду па лясной сцяжынцы. Усё засыпана жоўтымі і чырвонымі лісточкамі бярозак і клёнаў. Прыгожы дыван з лісця пераліваецца золатам і барваю, слепіць вочы. Добрая пасцелька для вожыкаў, зайчыкаў, жучкі ды павучкі таксама могуць схавацца пад лісцявой коўдраю. Цёпла ім будзе чакаць снежную пярыну. Я люблю восень за яе стракатую радасць, шчодрае золата, шчаслівую барву. Шамаціць пад нагамі лістота – і чуецца дзіўная мелодыя, мелодыя восені і чакання.