|
Мікіта Ярашэвіч нарадзіўся 29 сакавіка 2005 года. Захапляецца японскай, англійскай і беларускай паэзіяй, вельмі любіць чытаць. Займаецца плаваннем. Хобі – мастацкае фота.
|
Шчасце – жыць у мірнай краіне!
Я шчаслівы іду па зямлі,
Дзе высокія сосны, прастора,
Дзе над лесам ляцяць жураўлі,
Пазіраючы ў Мінскае мора.
Я шчаслівы па лесе іду:
Ранак, сонца, туманны ўзлесак.
Можа, кветкі якія знайду,
Можа, ландышы, можа, пралескі?
Я шчаслівы іду па зямлі
І любуюся мірнай краінай,
Дзе ў небе лунаюць буслы,
І краіны другой мне не трэба.
Летняя імпрэсія
І вось прыехаў я на мора –
Ужо купацца тут гатовы.
А сонца тут праменьчыкамі ззяе,
Паветра летнім жарам напаўняе,
Марскія хвалі б’юцца аб пясок,
І брыз марскі мне чуецца здалёк.
І трэба старажытным замкам захапіцца,
Бо гэта тайн загадкавых крыніца.
Магутнасць гор адчуць тут трэба
І павітацца з яркім небам.
А колькі пальмаў тут стаіць!
Усёй красы прыроды не злічыць.
Наш Сцяг
Ганаруся табой, беларускі народ!
Ты мой край ратаваў ад трывог і нягод,
Ты змагаўся з фашысцкай навалай.
Сцяг чырвонаю фарбай палае –
Кроў байцоў, партызанаў і мірнага люду.
І пра тое заўсёды я памятаць буду!
Тут зялёнае поле, смарагдавы лес,
Усміхаецца сонца з блакітных нябес.
І спакойнае неба, і мір на Зямлі –
І зялёныя хвалі на Сцягу тваім.
Ганаруся табой, беларускі народ!
Ты мой край ратаваў ад трывог і нягод.
Хоку
Восень
Восеньскі вечар,
Рыхтуюся да школы.
Будзе новы дзень!
* * *
Зіма
Хораша зімой.
Катаюся на лыжах –
Гэта здорава!
* * *
Холадна
Замерз учора.
Холад зімой не бяда.
Летам – во гора!
* * *
Каштаны
Цвітуць прыгожа,
Як быццам гараць свечкі –
Радасць для людзей.
Смяецца лес
Смяецца снегам лес,
Сняжынкамі спявае.
На сонцы іскрамі гуляе –
Смяецца снегам лес.
Мароз пад елачку залез
І нос у снег хавае.
Смяецца снегам лес
Сняжынкамі спявае.