Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

13.09.2015

Спартыўная субота для моцнага здароўя і добрага настрою

Спартыўная субота для моцнага здароўя і добрага настрою

У суботу ў Ждановіцкай сярэдняй школе адбылося спартыўнае свята “Восеньскі марафон”. Мерапрыемства гэта традыцыйнае і праводзіцца ўжо васямнаццаты год запар.  Удзел у ім прымаюць не толькі вучні, але і настаўнікі. Сёлета як, зрэшты, і заўсёды, спаборніцтвы праходзілі ў напружанай барацьбе. І вучні, і педагогі змагаліся на поўную моц, стараліся паказаць усё, на што здольныя. Трэба сказаць, і тым і другім было чым пахваліцца.

У першай частцы спартыўнага свята – кросе і эстафеце – спаборнічалі толькі вучні. Пераможцаў сярод хлопчыкаў і дзяўчынак у бегу на тысячу метраў вызначалі па паралелях. Вінікі наступныя: сярод удзельнікаў з 5-х класаў вылучыліся Вадзім Мятліцкі і Яўгенія Караткевіч, сярод 6-х класаў – Ілля Верын і Таісія Валенда, сярод сямікласнікаў – Ілля Залатарэнка і Паліна Ціхановіч, сярод 8-х класаў – Аляксей Вайцаховіч і Марыя Халепава, у 9-х класах – Цімур Ракіцін і Кацярына Дзербан, у 10-х класах – Уладзіслаў Жудро і Вікторыя Сальва, лепшым сярод адзіннацацікласнікаў стаў Арцём Царук.

Наступным этапам спаборніцтваў была эстафета. І тут вынікі падводзіліся таксама па паралелях. Варта адзначыць пераможцаў. Гэта 5 “А” клас, 6 “А” клас і 7 “А”, 8 “А”, 9 “А” клас. Можна рабіць выснову, што ў эстафеце ў гэты дзень больш шанцавала школьнікам, якія вучацца ў “А” класах.

Хлопчыкі восьмых і дзявятых класаў правялі футбольны матч. Перамогу святкавала зборная каманда дзявятых класаў. Дзяўчынкі гэтых жа паралеляў згулялі ў валейбол. Першае месца занала зборная восьмых класаў. Баскетбольнае супрацьстаянне адбылося паміж 10-мі і 11-мі класамі, пераможцамі сталі адзінаццацікласнікі.   

Цікавым і захапляльным стаў паядынак па валейболе. Каманда актывістаў БРСМ і БРПА згуляла супраць каманды настаўнікаў. Гульня была напружанай для ўсіх удзельнікаў, і напачатку школьнікі лідыравалі. Здавалася, зыход сустрэчы прадвызначаны, але… Неўзабаве стала ясна, што педагогі проста вырашылі разгуляцца, а потым іх каманда мабілізавала сілы і дала фору супернікам. Вынік – перамога за настаўнікамі.

Спартыўнае свята прайшло ў цёплай атмасферы. Пры вострым характары спаборніцтваў, усё ж перамагло сяброўства, што, пагадзіцеся, таксама важна. Па словах удзельнікаў, кожны з іх адчуў прыліў сіл і энергіі, а атрыманыя прыемныя ўражанні надоўга застануцца ў памяці.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”,

Ждановіцкая СШ